Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (АІПІ НАН Беларусі) - галаўная арганізацыя ў Рэспубліцы Беларусь па фундаментальных і прыкладных даследаваннях у галіне інфармацыйных тэхналогій: апрацоўцы выяў і распазнаванні выяў, аўтаматызацыі праектавання, матэматычнаму і камп'ютэрнаму мадэляванню, суперкамп'ютэрным тэхналогіям, біяінфарматыцы, медыцынскай інфарматыцы, лічбавай картаграфіі, інфармацыйным касмічным тэхналогіям..


АІПІ НАН Беларусі з'яўляецца дзяржаўнай юрыдычнай асобай, знаходзіцца ў падпарадкаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая з'яўляецца яго заснавальнікам. Установа замацавана за Аддзяленнем фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі. 

Інстытут з'яўляецца правайдэрам акадэмсеткі BASNET як базавай часткі навукова-інфармацыйнай сеткі Рэспублікі Беларусь, удзельнічае ў распрацоўцы рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў, навуковым забеспячэнні працэсаў інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь, распрацоўцы прагнозаў у адпаведных галінах навукі і тэхнікі, падрыхтоўцы кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Кірунак дзейнасці:

Колькасць супрацоўнікаў інстытута (на 31.12.2023) складае 307 чал., у тым ліку 12 дактароў навук і 50 кандыдатаў навук, навуковых супрацоўнікаў - 143.



НАВІНЫ  

26.12.2023 Лайкова Яна Вадзімавіча
kubok.jpg віншуем з назначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным

09.11.2023 Нейрасеткі дапамагаюць беларускім медыкам падчас складаных аперацый
stv.png Круглікаў С.У., Сняжко Э.В. аб магчымасцях ШІ на СТВ

10.10.2023 Навіны па штучным інтэлекце
konkurs.gif спасылка на Telegram-канал

10.10.2023 12 - 13 кастрычніка 2023
nan_b_tmb.jpg  95-годдзе НАН Беларусі

28.09.2023 Беларусь на Міжнароднай выставе "ІННАПРАМ. Казахстан" у Астане (25-27 верасня)
kz_blr_flags_sml.jpgпрадстаўляе нацыянальную экспазіцыю Made in Belarus


Новости 1 - 5 из 27
Начало | Пред. | 1 2 3 4 5 | След. | Конец





© 2002 Битрикс, 2007 1С-Битрикс